Меню сайта

Мини-чат

Наш опрос
Нравится ли вам наш сайт?
Всего ответов: 82

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Главная

Регистрация

Вход
Приветствую Вас Гость | RSS


F.R.I.E.N.D.S & N.P.


Суббота, 20.04.2024, 08:57

Подготовка к конкурсу экологических проектов «ЭкоЛогиченая школа»

Номинация: Методический экобокс «За природу в ответе и взрослые и дети»

 

Январь 2021 года

Апрель 2020 года

 

Прырода Беларусі

Беларускі пейзаж
Беларускі пейзаж

Прырода Беларусі унікальная. Тут можна сустрэць шмат рэдкіх відаў раслін і жывёл. У рэспубліцы рэалізуюцца буйныя прыродаахоўныя праекты, створаны дзяржаўныя запаведнікі і заказнікі.

Беларускі ландшафт

Разнастайная расліннасць займае 93,1% усёй тэрыторыі краіны. Лясы складаюць 1/3 зялёнага покрыва краіны.

Поўнач Беларусі  – край азёр. На поўдні краіны па цячэнні ракі Прыпяцьразмешчана балоцістая мясцовасць – славутае Беларускае Палессе.

У тых раёнах Беларусі, дзе захаваліся унікальныя ландшафты, сустракаюцца рэдкія віды раслін і жывёл, былі створаны дзяржаўныя запаведнікі.

Дзікая прырода Беларусі

У беларускіх лясах растуць 28 парод дрэў і каля 70 відаў кустоў. Самыя распаўсюджаныя пароды дрэў:

  • бяроза (па ўсёй краіне)

  • сасна (па ўсёй краіне)

  • елка (паўночныя раёны)

  • дуб (паўднёвыя раёны) 

У Беларусі можна сустрэць вялікую колькасць дзікіх звяроў і птушак, сярод якіх шмат рэдкіх відаў.


У Беларусі існуюць 76 відаў млекакормячых, самыя распаўсюджаныя з якіх:

  • лось

  • алень

  • дзік

  • воўк

  • бабёр

На тэрыторыі рэспублікі сустракаецца каля  300 відаў птушак.

Для аховы рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл была створана Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь. У яе ўключаны 17 відаў млекакормячых, 72 віды птушак, 4 віды земнаводных, 10 відаў рыб, 72 віды насякомых – яны знаходзяцца пад аховай дзяржавы, і ў месцах іх існавання створаны дзяржаўныя запаведнікі і заказнікі.

Дзяржаўныя запаведнікі і ахова прыроды

У Беларусі пяць запаведных тэрыторый, якія ахоўваюцца дзяржавай. Іх работа падтрымана ЮНЕСКА.

Нацыянальны парк «Белавежская пушча»

Нацыянальны парк «Белавежская пушча» размешчаны ў  Брэсцкай вобласці за 340 км на паўднёвы захад ад Мінска. Прыродаахоўныя работы тут пачаліся стагоддзі таму. У 1992 годзе згодна з рашэннем ЮНЕСКА парк быў уключаны ў Спіс Сусветнай спадчыны чалавецтва. У 1993 годзе ён атрымаў статус біясфернага запаведніка.

У Нацыянальным парку «Белавежская пушча» да нашых дзён захаваліся старажытныя дубы, узрост якіх больш як 500 гадоў, ёсць векавыя ясені, сосны іелкі.

У парку існуюць разнастайныя жывёлы і птушкі, у тым ліку самая вялікая ў Еўропе папуляцыя рэдкіх зуброў і вялікіх падворлікаў.

Бярэзінскі біясферны запаведнік

Запаведнік размешчаны за 120 км ад Мінска на тэрыторыі Віцебскай вобласці.  Ён створаны ў 1925 годзе для аховы рэдкіх відаў раслін і жывёл, якія жывуць на поўначы краіны. Запаведнік уваходзіць у глабальную сетку біясферных запаведнікаў  ЮНЕСКА.

На тэрыторыі запаведніка размешчаны розныя прыродныя комплексы – лясы, лугі, вадаёмы і балоты. Тут існуе больш як палова з усіх вядомых відаў беларускай фауны, у тым ліку:

  • 56 відаў млекакормячых

  • 220 відаў птушак

  • 9 відаў амфібій

  • 5 відаў рэптылій

  • 34 віды рыб

Нацыянальны парк "Браслаўскія азёры"

Парк заснаваны ў 1995 годзе на паўночным захадзе Беларусі. На яго тэрыторыі знаходзяцца самыя прыгожыя ў Віцебскай вобласці Браслаўскія азёры.

Тэрыторыя парку перавышае 69 000 гектараў. Тут растуць больш як 800 відаў раслін, 20 з якіх блізкія да вымірання. У парку таксама існуюць:

  • 30 відаў рыб

  • 189 відаў птушак (85% усіх гнездавых птушак у Беларусі)

  • 45 відаў млекакормячых

  • 10 відаў амфібій

  • 6 відаў рэптылій

На тэрыторыі парку размешчаны старажытны горад  Браслаў, упершыню ўпамянуты ў пісьмовых крыніцах XI стагоддзя.

Нацыянальны парк "Нарачанскі"

Нацыянальны парк "Нарачанскі" размешчаны ў  Мінскай вобласці, заснаваны ў 1999 годзе.

Плошча парку складае каля 94 000 гектараў. Больш як трэць яе пакрываюць вельмі прыгожыя сасновыя лясы. Не ўсе тэрыторыі, што належаць Нацыянальнаму парку "Нарачанскі", з’яўляюцца запаведнымі. Тут ёсць рэкрэацыйныя зоны з буйнымі азёрамі, дзе мноства разнастайнай рыбы, і таму яны карыстаюцца папулярнасцю ў рыбакоў.

Парк таксама вядомы сваімі прыроднымі крыніцамі мінеральнай вады. Тут размешчаны 18 санаторыяў і аздараўленчых цэнтраў.

Нацыянальны парк «Прыпяцкі»

Размешчаны за  250 км ад Мінска на поўдні краіны ў Гомельскай вобласці.

Запаведнік у затапляемай пойме ракі Прыпяць існаваў з 1969 года. Цяпер тэрыторыя парку перавышае 85 000 гектараў.

У 1987 годзе ў парку пасялілі зуброў. Там таксама жывуць:

  • 51 від млекакормячых

  • 11 відаў амфібій

  • 7 відаў рэптылій

  • 37 відаў рыб

  • 246 відаў птушак

І растуць:

  • 950 відаў раслін

  • 196 відаў імхоў

Парк славіцца журавіннымі мясцінамі. Журавіны растуць тут на  500 гектарах.

Чым небяспечны Чарнобыль?

Аварыя на Чарнобыльскай атамнай станцыі ў суседняй Украіне ў 1986 годзе была самай значнай тэхнагеннай катастрофай у свеце. Беларусь больш за ўсіх пацярпела ад чарнобыльскай аварыі, таму што больш як 60% радыеактыўных ападкаў выпала на яе тэрыторыі.

Гомельская вобласць на паўднёвым усходзе краіны стала самым пацярпелым рэгіёнам Беларусі.

У тых, хто падарожнічае па Беларусі або накіроўваецца ў Гомель, можа ўзнікнуць зразумелая трывога наконт радыяцыі. Аднак навуковыя даныя даказваюць, што пагроза здароўю людзей мінімальная.

З найбольш забруджаных раёнаў Беларусі насельніцтва эвакуіравана, тут дзейнічае строгі кантроль. Наведванне гэтых месц без афіцыйнага дазволу забаронена.

Belarus natural history and wildlife

Belarusian landscape
Belarusian landscape

Belarus’ unique natural environment is host to a fascinating selection of rare plant and animal species, plus several National Parks and a range of significant conservation projects

The Belarus landscape

Belarus is a very green landscape. Natural vegetation covers 93.1% of the land, and 1/3 of all green landscape is forest.

In Belarus forests, 28 types of trees as well as around 70 types of shrubberies can be found. They include:

  • birch (across the country)

  • pine (across the country)

  • conifers (northern areas)

  • oak (southern areas)

There are many lakes in the northern regions of Belarus, and the Polesye marshland around the Pripyat River in the south.

Several areas of land in Belarus which contain unique landscape, rare plants and animal species have been designated as National Parks and are protected by the State. 

Belarus wildlife

Belarus is home to a huge array of wild animals and birds, many of them rare species.

Around 76 species of vertebrate animals have been recorded in Belarus, including:

  • elks

  • deer

  • wild boar

  • beavers

  • wolves

There are also around 300 species of bird in Belarus.

The Belarus Red Book was created to protect rare and vanishing species of plants and animals.  Currently protected and recorded within the Red Book are:

  • 17 mammal species

  • 72 bird species

  • amphibian species

  • 10 types of fish

  • 72 types of insects

A large number of wildlife reserves and sanctuaries have been set up across Belarus to protect its rich diversity of wildlife.

National Parks and conservation

There are five National Parks in Belarus, protected by the State. Their work has been recognized and supported by UNESCO.

Belavezhskaya Pushcha

The Belavezhskaya Pushcha park is in the Brest region, 340km to the south-west of Minsk. There are records of reserve work in the locality dating back centuries. UNESCO granted the park World Heritage Site status in 1992, and Biosphere Reserve status in 1993.

Belavezhskaya Pushcha park is home to many ancient oak trees dating back more than 500 years, as well as venerable ash, pine and fir trees.

There are also significant animal and bird populations here, including the world’s largest population of the rare European bison and the greater spotted eagle.

Berezinsky Biosphere Reserve

This park lies in the Vitebsk region of Belarus and was set up in 1925 to protect rare animal species in the north of the country. Just 120km from Minsk, it forms part of UNESCO’s Biosphere Reserves World Network.

The reserve is made up of forests, bogs, reservoirs and meadows. More than half of the known species of Belarusian flora can be found here, including:

  • 56 mammal species

  • 220 bird species

  • amphibian species

  • reptile species

  • 34 types of fish

Braslavskiye Ozera National Park

This park was established in 1995 among the beautiful lakes of the Vitebsk region in the north-west of Belarus.

The park’s 69,000+ hectares host more than 800 species of plant, 20 of them close to extinction. It is also home to:

  • 30 species of fish

  • 189 species of birds (85% of all nesting birds in Belarus)

  • 45 mammal species

  • 10 amphibian species

  • reptile species

The ancient town of Braslav, which dates back to the 11th century, is scenically sited in the middle of the park.

Narachansky National Park

Narachansky National Park, in the Minsk region of Belarus was established in 1999.

More than a third of its 94,000 hectares are forest, home to the majority of the country’s pine trees.

The park is a recreational reserve, popular with anglers for its large, well-stocked lakes. It’s also famous for its natural springs and has 18 sanatoria and recuperation centres.

Pripyatsky National Park

This park lies in the Gomel region in the south of the country, 250km from Minsk.

There has been a reserve on the flood plains of the Pripyat River since 1969 and the park today covers more than 85,000 hectares.

In 1987 European bison were introduced to the park, which is also home to:

  • 51 mammal species

  • 11 amphibian species

  • reptile species

  • 37 types of fish

  • 246 types of birds

Chernobyl: what are the risks?

The Chernobyl disaster in neighbouring Ukraine in 1986 was the world’s worst nuclear accident. More than 60% of the fallout from the plant affected Belarusian territory.

The worst affected region of Belarus was the Gomel region in the south-east of the country.

While travellers to Gomel or Belarus may understandably have some concerns about radiation, it is now scientifically accepted that the danger to health for visitors to Belarus is minimal.

There are strict controls over the most contaminated areas, where entire Belarus villages remain deserted and which cannot be visited without official approval.

Вход на сайт

Поиск

Календарь
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Друзья сайта

Copyright MyCorp © 2024 Создать бесплатный сайт с uCoz